Усе навіны

Каралёк пра АГ-2020: «Крыху па псіхалогіі не справіўся. Я не мандражаваў да саміх Гульняў, але ў Алімпійскай вёсцы зразумеў, што трэба паказваць вынік, і нарынула хваляванне»

24 сакавіка, 12:16

Велагоншчык Яўген Каралёк расказаў, што ў яго не атрымалася на Алімпійскіх гульнях-2020 у Токіа. Нагадаем, што Беларусь стала 12 у омніуме на велатрэку.

– Алімпіяда ў Токіо пакінула асадак нейкі ці недаказанасць ці што?

– Крыху па псіхалогіі не справіўся, таму што першая Алімпіяда была для мяне. Вялікая адказнасць, хацелася як мага лепш выступіць. Я не мандражаваў да саміх Гульняў, але калі прыехаў у Алімпійскую вёску, я зразумеў, што я вось ужо тут, мне ўжо трэба паказваць вынік, і нарынула хваляванне, і я трошкі забыўся, што я гэта ў прынцыпе кожны дзень раблю, я спартовец. Лічу, што з-за гэтага не здолеў поўнасцю рэалізаваць свае магчымасці.

Калі я паеду другі раз, то я ўжо крыху па-іншаму буду глядзець на многія рэчы, на гонку, і паеду ўжо атрымліваць задавальненне і паказваць максімальны вынік, – сказаў Каралёк.

Нагадаем, што Каралёк з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартоўцаў.