Усе навіны

Кіраўнік Федэрацыі веласпорту Нарвегіі: «Прэзідэнт UCI прымушае праўленне да аднагалоснасці па пытанні Алімпіяды і ўдзелу Расіі і Беларусі»

5 траўня, 19:30

Прэзідэнт Федэрацыі веласпорту Нарвегіі Ян-Адвар Сернес пракаментаваў рашэнне Міжнароднага саюза веласіпедыстаў (UCI) дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў.

«Я не здзіўлены, а расчараваны. Мы даўно ведалі, што ўсё да гэтага ідзе з-за сувязяў паміж Давідам Лапарцьенам (прэзідэнт UCI – заўв.) і МАК. Мы атрымалі такія ж непрыемныя эмоцыі на Кангрэсе Еўрапейскай канфедэрацыі раварыстаў у Празе ў сакавіку.

Не падобна, што UCI або МАК рушылі наперад ва ўсталяванні выразных інструкцый па ўдзеле. Гэта становіцца суб'ектыўным пытаннем, падвяргаецца маніпуляцыям і пасля яго цяжка будзе кантраляваць.

У міжнародным веласпорце даўно вядома, што Лапарцьен хоча атрымаць большую ўладу ў доўгатэрміновай перспектыве. Ён прымушае праўленне UCI да аднагалосся па пытанні Алімпіяды і ўдзелу Расіі і Беларусі.

Nordic Cycling (складаецца з дзевяці краін Паўночнай Еўропы і Балтыі – заўв.) зараз дасылае агульны ліст, у якім мы дыстанцыруемся ад гэтага рашэння. Я даўно ведаў разам з маімі калегамі з Nordic Cycling, што мы прадстаўляем відавочную меншасць у гэтым канкрэтным выпадку, – сказаў Сернес.