Расійскія велагоншчыкі для ўдзелу ў ЧС па велашашы павінны падпісаць дэкларацыю аб асуджэнні вайны
Гендырэктар Федэрацыі веласпорту Расіі Юрый Кучаравы паведаміў, што расійскія велагоншчыкі павінны падпісаць дэкларацыю аб асуджэнні вайны для ўдзелу ў чэмпіянаце свету велашашы.
«Вядома, нам паслалі такую дэкларацыю, што мы асуджаем СВА (так у Расіі называюць вайну супраць Украіны – заўв. Tribuna.com). Што да маёй асабістай пазіцыі, то я супраць такога выезду, а знойдуцца людзі, якія па-за спісамі зборнай, заявяцца і паедуць. Ніякага дачынення да нас не маюць увогуле, ні да суб’екта, ні да зборнай Расіі.
Я ведаю, што некаторыя так робяць, нейкая дзяўчынка і тата заняліся, мы чулі пра іх. Але гэта ж палітыка ўсё, абы нехта прыехаў, каб навокал быў піяр — «рускія прыехалі».
Але я супраць такіх выездаў. Дэкларацыю з асуджэннем СВА трэба падпісваць толькі для ўдзелу ў чэмпіянаце свету? Чэмпіянат свету, Кубак свету, чэмпіянат Еўропы. Гэта значыць на асноўныя турніры», – сказаў Кучаравы.
Чэмпіянат свету па велашашы пройдзе ў Глазга з 5 па 13 жніўня.