Усе навіны

Муж Солы Бажкоў: «Вырашылі, што завяршу кар'еру, каб сачыць за дзіцем. Хоць мяне клікалі ў Кітай»

22 траўня, 09:24

32-гадовы беларускі раварыст Станіслаў Бажкоў распавёў аб прычынах завяршэння кар'еры. Нагадаем, спартсмен з'яўляецца мужам біятланісткі Ганны Солы. У пары ў снежні 2022 года нарадзілася дачка.

– Я на стадыі завяршэння кар'еры. У веласпорце ўжо 15 гадоў. Моладзь надыходзіць на пяткі. Плюс у нас здарылася сямейная размова. Сэнс у тым, што камусьці трэба завяршаць кар'еру, каб даглядаць дзіця.

Разважалі, канешне, над тым, каб нам дапамагалі бацькі, але вырашылі, што выхаваннем дзяцей павінны займацца бацькі.

Выбар даўся цяжка. Бо клікалі іншыя каманды. У прыватнасці, клікалі ў Кітай. Аднак селі, абмеркавалі і прыйшлі да такога рашэння. Аня сказала: «Стас, трэба вырашаць, таму што я хачу яшчэ бегаць, яшчэ не паказала максімальнага выніку». Я кар'ерай ганаруся, дасягнуў шматлікіх вынікаў. Не шкадую ні аб чым, – сказаў Бажкоў.