Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Додэ перамог у ВМХ-гонцы на Алімпіядзе – подыум цалкам французскі

2 жніўня 2024, 23:36

Француз Жорыс Додэ стаў алімпійскім чэмпіёнам Парыжа-2024 у ВМХ-гонцы.

Дзеючы чэмпіён свету апярэдзіў яшчэ двух французаў – Сільвена Андрэ і Рамэна Маё, яны занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Для 33-гадовага Додэ гэта дэбютны медаль Алімпіяды, ён 4-разовы чэмпіён свету.

Францыя выйграла алімпійскія медалі ў ВМХ-гонках упершыню з Пекіна-2008 – тады ўзялі першую і адзіную да гэтага часу ўзнагароду – срэбную.

Алімпійскія гульні-2024

Парыж, Францыя

Веласпорт

ВМХ-гонка

Мужчыны

Фінал

1. Жорыс Додэ (Францыя) – 31,422

2. Сільвіо Андрэ (Францыя) – 31,706

3. Рамэн Маё (Францыя) – 32,022