Яўген Каралёк: «Канкурэнцыя ў Беларусі пакідае жадаць лепшага – радуе, што можам спаборнічаць з расійскімі спартсменамі»
Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк расказаў пра узровень канкурэнцыі ў Беларусі.
«Шчыра кажучы, канкурэнцыя вымушае жадаць лепшага. Цешыць, што мы можам спаборнічаць з расійскімі спартсменамі, а там іншыя хуткасці. Я ніколі не апускаю рукі і стараюся дужацца і ад гэтага я атрымліваю задавальненне.
Калі ацэньваць нашыя хуткасці, то прыкладна такія ж былі і на чэмпіянаце Расіі ў Санкт-Пецярбургу, таму думаю, што згубіцца мы не павінны. Я ўжо засумаваў па гэтых гонках. Мяне наведвалі думкі спыніцца, таму што аналізуеш дзе зараз ганяешся, з кім канкуруеш і, зразумелая справа, жадаеш большага. Матывуе сям'я і каманда, якая знаходзіцца побач. У будучыню глядзіш з аптымізмам, разлічваючы на тое, што неўзабаве нешта зменіцца.
Пакуль ёсць невялікая нявызначанасць наконт таго, у якой шашэйнай камандзе я буду выступаць у наступным годзе. Мяркую, што ў лістападзе-снежні ўжо будзе ўсё зразумела. Ёсць некалькі прапановаў з Кітая, таму трэба будзе вырашыць гэтыя пытанні. Яшчэ трэба будзе глядзець, якія старты будуць прапанаваць. Бо калі ты спаборнічаешся на слабых турнірах, то ты не расцеш. Патрэбна канкурэнцыя», – сказаў Каралёк.