Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Церах у сезоне-2025 будзе выступаць за італьянскі клуб «Aromitalia-Vaiaino»

12 снежня 2024, 11:24

Беларуская велагоншчыца Ганна Церах у сезоне-2025 будзе выступаць за італьянскі клуб «Aromitalia-Vaiaino», паведамляецца ў Instagram каманды.

Кантракт заключаны тэрмінам на адзін год.

У сезоне беларуска яна атрымала пяць перамог, прадстаўляючы славенскі клуб «BTC City». Як і яе новая каманда, ранейшая таксама мае кантынентальны статут.

Адзначым, што арганізатары найбуйных гонак накшталт жаночай «Джыра» выдаюць «уайлд-кард» менавіта сваім клубам, а на Апенінах такіх у сусветным календары значна больш, чым у Славеніі.