Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Цылінская – пра бан: «Красцi у людзей кавалак жыцця – гэта форменнае свінства»

13 снежня 2024, 13:25

Кіраўнік беларускай федэрацыі веласпорту Наталля Цылінская расказала пра перспектывы вяртання на міжнародную арэну.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Якія перспектывы вяртання на міжнародную арэну?

– Кардынальна новага няма нічога. Дзякуй вялікі НАК Беларусі. Ён заўсёды ў тэме і вядзе працу з МАКам і ўсімі федэрацыямі.

Не магу сказаць, што заўтра вернемся на міжнародную арэну, але, несумненна, мы туды вернемся.

Асноўная задача – вярнуцца гучна. Таму што тое, што цяпер робіцца з нашымі рабятамі, – форменнае свінства.

Спорт – такі кавалак твайго жыцця, бо каб падняцца на нейкую вышыню, ты ўжо аддаў вялікую колькасць часу. І вось гэта красці ў людзей, якія ўклалі туды столькі сіл і часу, паўтаруся, свінства, – сказала Цылінская.