Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Наталля Цылінская: «Спартоўцы павінны быць іншай палітыкай. Давайце паваюем на дарожках, на трэку, на лядовай пляцоўцы»

4 студзеня, 09:24

Кіраўніца Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту Наталля Цылінская прапанавала арганізаваць «вайну» ў спорце.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Спартсмены, вядома, вельмі падтрымліваюць нас, таму што спорт павінен быць па-за палітыкай. Дакладней, мы павінны быць іншай палітыкай, мірнай, да якой у прынцыпе павінен прыйсці ўвесь свет.

Давайце мы паваюем на дарожках, на трэку, на лядовай пляцоўцы, няхай вось гэтая вось вайна толькі застанецца ў свеце, мірная вайна вось такая. І, можа, усім лягчэй тады стане, – сказала Цылінская.