Tribuna/Экзатычныя вiды/Блогі/Сёрфінг на АГ – 🔥 Выдалі найлепшае фота Алімпіяды, спаборнічаюць на Таіці, жывуць на лайнеры

Сёрфінг на АГ – 🔥 Выдалі найлепшае фота Алімпіяды, спаборнічаюць на Таіці, жывуць на лайнеры

Адзін з самых недаацэненых відаў.

Аўтар — Dzmitry Antonau
31 ліпеня 2024, 16:02
Сёрфінг на АГ – 🔥 Выдалі найлепшае фота Алімпіяды, спаборнічаюць на Таіці, жывуць на лайнеры

Пакуль у Парыжы ўсе сочаць за асноўнымі відамі спорту на Алімпіядзе, у тысячах кіламетраў ад яго праходзяць адны з самых недаацэненых алімпійскіх спаборніцтваў – каля ўзбярэжжа Тэахупаа разыгрываюцца медалі па сёрфінгу.

Гэты турнір прымае Таіці (Французская Палінезія). Адлегласць у 15 727 кіламетраў – рэкорд, яшчэ ні разу медальныя спаборніцтвы не праходзілі так далёка ад месца правядзення Алімпіяды. Папярэдні належаў Стакгольму, калі Алімпіяду-1956 прымаў Мельбурн, але праз строгія аўстралійскія правілы для каранціну жывёл, якія прыбылі з-за мяжы, раўнды коннага спорту перамясцілі ў Швецыю (15 586 кіламетраў, то бок на 141 менш).

Прычына пераносу ў гэтым годзе – жаданне арганізатараў правесці сёрфінг на знакамітых масіўных хвалях на востраве. Яны тэарэтычна могуць дасягаць вышыні 12-15 метраў. А яшчэ алімпійскі камітэт заявіў, што «хоча асвятліць французскія тэрыторыі па ўсім свеце, а не толькі саму краіну».

Само месца – неверагоднай прыгажосці.

Яшчэ больш уражвае алімпійскі пасёлак атлетаў – гэта лайнер: 230 пасажыраў у больш як 100 каютах, 8 палуб, спа-цэнтр, трэнавальная зала. Ён стаіць на якары ля берага, а спартсмены перамяшчаюцца на невялікіх лодках.

Фота знутры:

Алімпійскі сёрфінг ужо ў разгары – і нават падыходзіць да канца. Самы яркі пакуль хайлайт адтуль – алімпійскі рэкорд бразільца Габрыэла Медыны. У першы жа дзень ён атрымаў ад суддзяў адзнаку 9.9 за свой заплыў, што раней не ўдавалася нікому.

Ён жа падарыў, напэўна, найлепшае фота гэтай Алімпіяды – прынамсі, так гэта апісаў фатограф, які яго зрабіў. Некалькі ракурсаў:

Ютуб-канал Алімпіяды публікуе відэа з найлепшымі момантамі кожнага раунда.

Атмасферу добра перадаюць здымкі – выглядае крута, асабліва з хвалямі на Таіці.

А вось такія кадры пад вадой:

Рэкардсмен свету Гарэт Макнамара так пракаментаваў правядзенне Алімпіяды на Таіці:

💬 «Гэта адны з самых прыгожых і небяспечных хваляў у свеце. Гэта проста «жыццё ці смерць» ад пачатку да канца. Востры, як брытва, каралавы рыф знаходзіцца ўсяго ў некалькіх сантыметрах пад вамі, калі вы падаеце.

Гэта непадобна да іншых хваль. Звычайна гэтыя вялізныя хвалі можна ўбачыць на гарызонце. А тут... Увесь акіян рухаецца наперад. Ты не бачыш, як ідуць чэргі. Як толькі хвалі набліжаюцца да рыфа, усё дно выпадае».

Нагадаем, што сёрфінг – малады алімпійскі від спорту, дэбют адбыўся толькі на мінулых Гульнях у Токіо ў 2021 годзе.

Фота: Jerome Brouillet/AFP, Morgan Maassen/Olympics, Gregory Bull/AP Photo, AJ McCord, Aranui Cruises, Newscom/Alamy Live News

Іншыя пасты карыстальніка

Усё пра скандальны пенальці Альварэса: ці было два дотыкі, як гэта правяралі і хто заўважыў першым
13 сакавіка, 13:00
Хто найлепей прадае свой мерч: «МЮ» дагэтуль у лідарах, феномен турак, «Сіці» – нават не ў топ-10
10 сакавіка, 13:34
Педры – найлепшы паўабаронца гэтага сезону. Пракачаў фізуху і стаў монстрам у адборы
27 лютага, 02:58
Пакуль самы вялікі шок сезона ЛЧ: хто гэтыя людзі з «Бруге», якія сенсацыйна выбілі «Аталанту»
19 лютага, 02:35
Феерычны камбэк «Рэала» у адказ на тролінг Вінісіуса ад фанатаў «Ман Сіці» – з галамі на 86-й і 92-й
12 лютага, 05:03
Як Манро зладзіла шоў на футбольным матчы ў ЗША – патрапіла ў фатографа і ледзь не траўмавалася
11 лютага, 02:37
Экс-гулец «Энергетыка» і яшчэ 29 самых дарагіх зімовых трансфераў
6 лютага, 03:01
Самыя цікавыя трансферы дэдлайну: у «Сіці» навічок за 60 млн, «Тотэнхэм» арандаваў Тэля
5 лютага, 02:29
😂 Холанду смачна адпомсцілі ў Лондане: святкавалі ў твар, скралі жэст, прасілі падаць буцу
3 лютага, 02:27
Як выглядае сетка плэй-оф ЛЧ: «Ман Сіці» згуляе з «Рэалам» або «Баварыяй ужо ў 1/16-й!
30 студзеня, 02:05
Кар'ера Неймара – тыповы сцэнар для бразільскіх суперзорак
29 студзеня, 13:56
Пасы трывелай Ламіна Ямаля – мастацтва
23 студзеня, 15:08
«Самая шалёная гульня, якую бачыў»: «Барса» і «Бенфіка» запалілі і пасля матчу – бойка і эмацыйныя каментары
22 студзеня, 05:08
Кар'ера Хамеса пасля «Рэала» – змрок. Цяпер ён у Мексіцы пасля правалу ў 5-м клубе за 5 гадоў
17 студзеня, 02:47
Гвардыёла разыходзіцца з жонкай пасля 30 гадоў адносін – яна зрабіла яго самым стыльным трэнерам
16 студзеня, 03:50
Як пажары ў Лос-Анджэлесе паўплывалі на спорт: дамы сем'яў зорак НБА згарэлі, перанеслі матчы НХЛ і НФЛ
15 студзеня, 02:47
Чаму «Барса» і часовая рэгістрацыя Ольма могуць знішчыць фінансавы кантроль Ла Лігі
10 студзеня, 02:59
1
Маск нібы хоча купіць «Ліверпуль» – ён мае карані ў горадзе
9 студзеня, 02:57
Тэза «Салах не старэе» – міф. Клоп і Слот паказалі майстар-клас па трансфармацыі егіпцяніна
3 студзеня, 14:12
❤️ Любоўныя чуткі пра Мбапэ: ад Міс Францыі і маладой актрысы да трансгендэрнай мадэлі
2 студзеня, 16:34
Усе пасты