Мае 500+ скачкоў, здаў савецкі нарматыў, можа кіраваць самалётам. Што за парашутыст з Беларусі пабіў рэкорд Тома Круза
Марыць пра касмічныя вышыні.
У першыя дні года разляцелася навіна пра беларуса, які скокнуў з парашутам з неверагоднай вышыні. Экстрэмал Юрый Кацур устанавіў сусветны рэкорд у скачку па небяспечнай тэхніцы HALO – 7620 метраў.
Скачок быў зроблены ў Даніі, у адзінай у Еўропе спецыяльнай парашутнай зоне, якая дазваляе спартсменам скакаць з такой экстрэмальнай вышыні. Што да тэхнікі HALO, то яна прадугледжвае, што парашутыст пакідае самалёт на максімальнай вышыні, а раскрывае купал як мага ніжэй. Першапачаткова такі стыль выкарыстоўвалі вайскоўцы, але пазней яго перанялі і грамадзянскія экстрэмалы.
Па словах Коцура, таймер паказаў 1 хвіліну 45 секунд вольнага падзення. Рэкардсмен тлумачыць, што ў скачках з такой вышыні вельмі шмат нюансаў. Ад іх залежыць жыццё парашутыста:
«Тэмпература на такой вышыні – мінус 25 градусаў, кіслароду не хапае – патрэбны спецыяльны касцюм і кіслародная маска. Плюс да мяне быў падлучаны апарат, які кантраляваў стан майго арганізма прыкладна 20 разоў у секунду падчас скачку. Калі б здарылася разгерметызацыя шлема і я страціў прытомнасць, парашут адкрыла б аўтаматыка. Але ўсё прайшло добра».
Папярэні рэкордны скачок па тэхніцы HALO належаў знакамітаму амерыканскаму акцёру Тому Крузу, які ўсім вядомы па фільмах «Місія невыканальная». Менавіта для здымак шостай часткі блокбастара ён у 2018-м годзе і здзейсніў свой экстрэмальны скачок. Для Круза стваральнікі фільма зрабілі спецыяльны шлем, які быў і рэквізітам, і выратавальнай прыладай, бо парашутыст разганяецца амаль да 200 кіламетраў у гадзіну і знаходзіцца пад уздзеяннем гіпервентыляцыі, бараметрычнага ўдару, кіслароднага галадання і ледзянога ветра. Паведамляецца, што падчас выканання аднаго з трукаў акцёр зламаў нагу, таму здымкі затрымаліся на некалькі месяцаў. Увогуле Круз здзейсніў больш за 100 розных скачкоў, а ў тэхніцы HALO паказаў вынік больш за 7500 метраў.
А вось у беларуса была нашмат даўжэйшая падрыхтоўка. Незадоўга да гістарычнага палёту ён здзейсніў у Германіі свой пяцісоты скачок. Раскажам вам падрабязнасці пра экстрэмала, які ўпісаў сваё імя ў Міжнародную Кнігу рэкордаў INTERRECORD.
Юрый Коцур у 2002-м скончыў Беларускі педагагічны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік гісторыі і англійскай мовы. Затым Акадэмію кіравання пры Лукашэнке (міжнароднае права і юрыдычныя даследаванні). Пяць гадоў працаваў у кампаніі PSA Peugeot Citroën у Маскве. Там спачатку быў рэганальным менеджарам па продажах, пазней начальнікам аддзелаў лагістыкі і якасці. У 2013 годзе мужчына ўладкаваўся ў кампанію, якая займаецца будаўнічай тэхнікай Volvo. Апошнім часам ён працуе там жа менеджара па камерцыйным навучанні і, падобна, жыве ў Германіі.
Парашутным спортам Коцур захапіўся яшчэ ў 2003 годзе. Вось так выглядаў будучы рэкардсмен перад першым скачком.
Праца спартсмена-аматара, прынамсі раней, была звязаная з раз'ездамі. Таму на сваёй старонцы ў Instagram ён публікаваў шмат здымкаў з розных краін: Грузіі, Украіны, Азербайджана, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Швецыі, Казахстана і іншых.
З актыўнасцяў Коцура вынікае, што ён таксама любіць спартыўную стральбу. У Швецыі не ўпусціў магчымасці пастраляць з пісталета і сфатаграфавацца з чэмпіёнам Еўропы Карлам Олсанам.
Мужчына таксама удзельнчаў у розных забегах і заездах на ровары. Аднойчы адолеў 35 кіламетраў па перасечанай мясцовасці разам з амуніцыяй, а дыстанцыю паўмарафона прабег за 1 гадзіну 47 хвілін.
У 2018-м, калі наведаў Беларусь, трапіў на матч КХЛ і гульню футбольнай зборнай супраць Сан-Марына. Гаспадары тады перамаглі 5:0.
У красавіку 2019-га Коцур здаў савецкі нарматыў «Гатовы да працы і абароны» і атрымаў пасведчанне ад мінспорту Расіі. У каментарах прызнаўся, што для гэтага трэба было паказаць сябе ў васьмі дысцыплінах. Пры гэтым сам пост пра ГПА напісаў на англійскай мове.
Больш за усё ў сацсетках мужчыны фатаграфій са скачкамі з парашутам. Напрыклад, на гэтым ён парыць на вышыні больш за 4 тысячы метраў над зямлёй. Тады рэкордныя вышыні былі наперадзе.
У лістападзе 2019-га Коцур здзейсніў соты скачок. Зрабіў гэта на аэрадроме Ватуліна ( у Падмаскоўі парашутыст скакаў часцей за ўсё). Сябры з нагоды круглай даты гойдалі яго на руках.
У паветра беларус паднімаўся і на рарытэных самалётах. Напрыклад, на лёгкім Unique Cessna 170 1949 года выпуску. Такі разлічаны ўсяго на чатырох пасажыраў.
Хапае і сямейных фота. Коцур ажаніўся ў верасні 2019-га, а праз некалькі месяцаў яго жонка Вераніка нарадзіла дзяўчынку.
Вераніка Кацур на сваёй старонцы паведамляе, што займаецца гульняпрактыкай. Яна вядзе трансфармацыйныя гульні «Ключ да росквіту», што б гэта не значыла. Падобна, што з парашутам жанчына не скача. Але любіць падарожжы і фотасесіі.
Прычым не толькі сямейныя.
Паралельна са звычайнымі скачкамі парашутыст перыядычна займаўся і вінгсьютам – экстрэмальнымі скачкамі ў спецыяльным камбінезоне-крыле. Апроч гэтага мужчына вывучыўся на прыватнага пілота.
А два гады таму пахваліўся, што яго сям'ю асабіста прыйшоў павітаць мэр горада. Геаметка на фота паказвае на горад Швайх на захадзе Германіі, недалёка ад мяжы з Люксембургам.
Коцур мае намер і далей біць парашутныя рэкорды. Паводле яго слоў, у спорце яшчэ дастаткова катэгорый, у якіх можна здзівіць сваімі вынікамі.
«Было б сапраўды крута, вядома, зайсці на тэрыторыю таго ж Баўмгартнара, які скакаў са стратасферы. Але пакуль што Том Круз – таксама нядрэнна».
Фелікс Баўмгартнар, якога згадаў Кацур, – аўстрыец, які здзейсніў шмат неверагодных скачкоў, а праславіўся ў 2015-м, калі скокнуў з парашутам ажно са стратасферы (то бок з космаса) з вышыні каля 39 кіламетраў. Хуткасць падзення Фелікса дасягала 1342,8 кіламетраў у гадзіну. Ён стаў першым чалавекам, якому ўдалося ў вольным падзенні развіць звышгукавую хуткасць. Наогул, у вольным падзенні спартсмен адолеў 36 529 метраў, час вольнага палёту склаў крыху больш за чатыры хвіліны. На вышыні два з паловай кіламетры Баўмгартнер раскрыў парашут і прызямліўся на Зямлю.
Гістарычны скачок аўстрыйскага экстрэмала трансляваўся на сэрвісе YouTube, за рэкордам у прамым эфіры назіралі больш за 8 мільёнаў чалавек па ўсім свеце.
Ці ўсур'ёз Коцур кажа пра «тэрыторыю Баўмгартнера», нам невядома. Але, здаецца, беларус не збіраецца спыняцца.