Усе навіны

Аляксандр Мікалайчук: «Як можна ўдзельнічаць у спаборніцтвах у Расіі? Гэта тое самае, што падтрымліваць вайну»

30 верасня 2022, 17:40

Былы старшы трэнер беларускай зборнай па фехтаванні Аляксандр Мікалайчук падзяліўся сваім меркаваннем пра спартсменаў, якія удзельнічаюць у спаборніцтвах у Расіі, а таксама падзяліўся сваімі думкамі пра міжнародны бан для беларускіх і расійскіх атлетаў.

«Нікога не асуджаю, але вельмі цяжка апраўдаць тых фехтавальшчыкаў, якія ездзяць на спаборніцтвы ў Расію. Як можна ў іх удзельнічаць? Гэта тое ж самае, што і падтрымліваць вайну. Хутчэй за ўсё, людзі яе не падтрымліваюць, яны проста не задумваюцца пра тое, што робяць – маўляў, мы ж ездзім на спаборніцтвы, прычым тут вайна.

Ці ўзяць тое, што беларускіх і расійскіх спартсменаў адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў. Здаецца, спартсмены па-за палітыкай, дык чаму яны павінны цярпець? Але ж мяне, хаця я і выказаўся і супраць вайны, і супраць Лукашэнкі, не дапускаюць на чэмпіянаты міра і Еўропы сярод ветэранаў, і я ж не абураюся. Усё разумею, адчуваю адказнасць за тое, што я, як беларус, у нейкай меры вінаваты, бо не ўсё зрабіў у 2020 годзе, каб зрынуць Лукашэнку, недзе праявіў слабасць, не здолеў перайсці нейкія свае ўнутраныя межы», – падзяліўся Мікалайчук.