Міжнародная федэрацыя фехтавання правядзе галасаванне за допуск расейцаў і беларусаў да спаборніцтваў. Скандынаўскія краіны і ЗША выступаюць супраць
10 сакавіка на пазачарговым анлайн – кангрэсе Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) вырашыцца, ці вернуцца расійскія і беларускія спартсмены да спаборніцтваў пад эгідай FIE, паведамляе Inside the Games.
Кіраўнік федэрацыі фехтавання Фінляндыі Ёанас Пенцінен заявіў, што пазіцыя НАК скандынаўскіх краін застаецца нязменнай – яны катэгарычна супраць вяртання прадстаўнікоў РФ і Беларусі ў міжнародны спорт.
«Расіяне і беларусы не павінны быць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах, пакуль вайна ва Украіне працягваецца, а ідэя строгага нейтралітэту не з'яўляецца здзяйсняльнай канцэпцыяй, паколькі нават у рамках нейтралітэту праз допінгавыя парушэнні, Расія неаднаразова парушала яго», – сказаў Лійцінен.
Федэрацыя фехтавання ЗША таксама заклікае пакідаць санкцыі ў дзеянні.