Усе навіны

Міжнародная федэрацыя фехтавання прыняла рашэнне аб допуску беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў

10 сакавіка 2023, 18:22

Сёння, 10 сакавіка, на пазачарговым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) было прынята рашэнне аб допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

Галасы за дазвол расійскім і беларускім фехтавальшчыкам удзельнічаць у індывідуальных спаборніцтвах «пры выкананні ўмоў нейтралітэту і індывідуальнага адбору» размеркаваліся наступным чынам: за – 89, супраць – 46 і адзін член арганізацыі ўстрымаўся.

Расійскім і беларускім камандам было дазволена вярнуцца 85 галасамі супраць 51 пры трох устрымаўшыхся

FIE дазволіла афіцыйным асобам Беларусі і Расіі наведваць турніры пад сваёй эгідай – за – 88 галасоў, супраць – 48, устрымалася – 2.

Нагадаем, што FIE адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у сакавіку мінулага года ў адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.