Усе навіны

Федэрацыя фехтавання Украіны: «Мы неадкладна склікаем пасяджэнне Прэзідыума для прыняцця рашэння аб нашай рэакцыі на рашэнне FIE і яго магчымае абскарджанне»

10 сакавіка 2023, 20:49

Нацыянальная федэрацыя фехтавання Украіны адрэагавала на рашэнне Міжнароднай федэрацыі фехтавання дапусціць расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Сёння, 10 сакавіка, Кангрэс Міжнароднай федэрацыі фехтавання насуперак катэгарычным пярэчанням украінскага боку і нашых саюзнікаў прагаласаваў за вяртанне да спаборніцтваў пад эгідай FIE прадстаўнікоў РФ і РБ, якія былі адхіленыя з міжнароднай арэны ў сакавіку 2022 года ў адпаведнасці з рэкамендацыяй Міжнароднага.

Мы глыбока шакіраваны і абураныя гэтым рашэннем, і мы неадкладна склікаем пасяджэнне Прэзідыума для прыняцця рашэння аб нашай рэакцыі на рашэнне FIE і яго магчымым абскарджанні.

На працягу выходных будзем кансультавацца з членамі Федэрацыі, спартсменамі, трэнерамі, НАК, Міністэрствам моладзі і спорту», – гаворыцца ў паведамленні.