Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Федэрацыя фехтавання Канады: «Будзем вызначаць, як найлепш за ўсё падтрымаць спартсмена або каманду, якія вырашаць не сустракацца з беларусамі або расіянамі»

Федэрацыя фехтавання Канады апублікавала заяву з нагоды рашэння Міжнароднай федэрацыі фехтавання аб вяртанні расіян і беларусаў да спаборніцтваў.

«Мы надзвычай расчараваныя вынікам гэтага галасавання і хочам яшчэ раз выказаць падтрымку нашым сябрам-фехтавальшчыкам з Украіны.

У бліжэйшыя тыдні мы будзем кансультавацца з нашымі спартсменамі і трэнерамі, каб вызначыць, як найлепш за ўсё падтрымаць любога спартсмена або каманду, якія вырашаць не сустракацца са спартсменам або камандай з Расіі ці Беларусі.

Мы разумеем, што гэта складанае рашэнне, улічваючы пачатак алімпійскай кваліфікацыі, і мы будзем працаваць з нашымі спартоўцамі, каб забяспечыць ім падтрымку», - гаворыцца ў заяве.