Усе навіны
Photo

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі фехтавання Расіі наведаў расійскіх вайскоўцаў на Данбасе і пазіраваў са сцягам з літарай «Z»

15 сакавіка 2023, 10:20

Віцэ-прэзідэнт Федэрацыі фехтавання Расіі і кіраўнік гарадской Думы Ніжняга Ноўгарада Алег Лаўрычаў пабываў на тэрыторыі акупаванага Расіяй Данбаса, дзе сустрэўся з расійскімі ваеннымі і пазіраваў са сцягам з літарай «Z».

«Для мяне гэта ўжо дзявятая паездка, і я вельмі ўдзячны ўсім, хто дапамагаў у чарговым зборы. Ужо год абшчына неабыякавых ніжагародцаў рэгулярна дапамагае нашым ваярам і грамадзянскаму насельніцтву на Данбасе. Мы будзем падтрымліваць іх столькі, колькі спатрэбіцца, таму што сваіх не кідаем і верым у нашу перамогу» – сказаў Лаўрычаў.

Паездка была прымеркавана да 23 лютага. Ён сустрэўся з расійскімі вайскоўцамі ў шэрагу акупаваных населеных пунктаў, перадаў ім больш за 60 тон дапамогі, у якую ўвайшлі прадукты, лекавыя сродкі, абсталяванне, аўтамабільная тэхніка, інструменты, электрапрыборы і іншае.

Нагадаем, што Міжнародная федэрацыя фехтавання прыняла рашэнне па допуску расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.