Усе навіны

Міжнародная федэрацыя фехтавання прымусіла зборную ЗША зняць павязкі з украінскім сцягам на этапе Гран-пры ў Паўднёвай Карэі

17 сакавіка 2023, 18:55

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) прымусіла зборную ЗША адмовіцца ад павязак з украінскім сцягам на спаборніцтвах у Паўднёвай Карэі.

Пра гэта паведаміла алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Вольга Харлан.

«Сёння ў Карэі на Гран-пры па фехтаванні на рапірах зборная ЗША надзела павязкі ў колерах сцяга Украіны на руку як знак нязгоды з удзелам расіян у спаборніцтвах.

FIE прымусіла іх зняць павязкі і забараніла любыя ўкраінскія знакі на форме. Гэта непрымальна, расплюшчыце вочы. Ніхто не згодзен», – сказала Харлан.

Нагадаем, што 10 сакавіка FIE прыняла рашэнне па допуску расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.