Усе навіны

Прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі фехтавання забаранілі ўкраінкам сфатаграфавацца з банэрам, на якім пазначана, колькі спартсменаў з Украіны забіла РФ

26 сакавіка 2023, 18:49

Прадстаўнікі Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE) забаранілі ўкраінскім шпажысткам сфатаграфавацца з банерам, прысвечаным Украіне.

Інцыдэнт адбыўся падчас Кубка свету ў кітайскім Нанкіне. Украінкі хацелі зрабіць фота з банерам «Анёлы спорту», на якім пазначана, колькі ўкраінскіх спартсменаў забіла Расія.

На відэа, апублікаваным Нацыянальнай федэрацыяй фехтавання Украіны, бачна, як прадстаўнікі FIE выносяць плакат з рук украінак.

«Вы гаворыце, што палітыцы не месца ў спорце? Цяпер дазвольце спытаць вас: як можна займацца спортам, калі каля 343 спартыўных аб'ектаў знішчаны, а больш за 250 спартсменаў больш ніколі не будуць сапернічаць? Расія парушае ўсе алімпійскія каштоўнасці.

FIE спрабуе ўтаіць праўду з дапамогай пагроз і абмежаванняў, спрабуючы прымусіць нас маўчаць, але чым гэта адрозніваецца ад расійскай палітычнай стратэгіі? – сказала Дар'я Варфаламеева.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.