Усе навіны

Больш за 300 фехтавальшчыкаў звярнуліся ў МАК і FIE з заклікам перагледзець рашэнне па допуску беларусаў і расіян

28 сакавіка 2023, 12:55

318 фехтавальшчыкаў накіравалі ліст у Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Міжнародную федэрацыю фехтавання (FIE) з просьбай перагледзець рашэнне па допуску расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

Ліст падпісалі 286 дзейных спартсменаў і 32 з тых, хто завяршыў кар'еру. Сярод іх спартсмены з Еўропы, ЗША, Канады, Мексікі, Бразіліі, Чылі і Японіі.

«Цалкам грэбуючы галасамі спартсменаў, вы дазволілі Расіі і Беларусі вярнуцца да спаборніцтваў FIE.

Гэта відавочнае парушэнне пазіцыі МАК. І гэта яшчэ раз паказвае, што інтарэсы Расіі важнейшыя за галасы і правы спартсменаў, асабліва з Украіны», – гаворыцца ў лісце.