Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 11:44Tribuna.com
Усе навіны

Беларускі шабліст Кісель пра міжнародны бан: «Я на кантракце ў спартроце, па ідэі, для мяне ўсё будзе, як было. Цяпер галоўнае – чэмпіянат Расіі»

Беларускі шабліст Сяргей Кісель паразважаў пра магчымы допуск беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

– Нядаўна міжнародная федэрацыя зняла абмежаванні з беларусаў і расіян. Ужо ёсць нейкая канкрэтыка на гэты конт?

– Маё меркаванне: спорт па-за палітыкай. Раней таксама хапала ўзброеных канфліктаў, але ўсе ўдзельнічалі ў турнірах, і гэта не перашкаджала. Чаму павінны пакутаваць тыя, хто не мае ніякага дачынення да ваенных дзеянняў? Людзі ўсё жыццё паклалі на спорт, і тут іх не дапушчаюць.

Што да зняцця абмежаванняў, то пакуль канкрэтыкі няма. У прыватнасці, быццам гэта не будзе тычыцца тых, хто служыць у арміі ці міліцыі. Я працую на кантракце ў спартовай роце Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Значыць, па ідэі для мяне ўсё будзе, як і было.

Зрэшты, цяпер галоўнае для мяне пытанне на парадку дня – удзел у чэмпіянаце Расіі, які 16-17 красавіка пройдзе ва Уладзівастоку. Паспрабую выступіць на турніры годна, – сказаў Кісель.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, якой рушыла ўслед большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК аб'явіў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.