Усе навіны

Украінская чэмпіёнка АГ Харлан: «Раблю ўсё, каб патрапіць на Алімпіяду»

24 красавіка, 12:58

Алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні Вольга Харлан расказала аб сваіх планах.

«Я яшчэ спартсменка, я яшчэ трэніруюся і выступаю. Наперадзе, я спадзяюся, Алімпіяда. Буду рабіць усё, каб туды патрапіць. Мы трэніруемся з новым старэйшым трэнерам у Італіі, дзе зараз бяспечна. Праца кіпіць, рыхтуемся да Алімпійскіх гульняў.

Трэба, каб наш сцяг узнімаўся, каб наш гімн чуўся, каб украінскія спартсмены былі і расказвалі пра Украіну.

Як ні круці, а спартсмены – гэта таксама сувязь з навакольным светам. Я за апошні год дала столькі інтэрв'ю замежным СМІ, што напэўна за ўсё жыццё столькі не давала», – сказала Харлан.