Усе навіны

Лейтэнант ВС РФ Ягоран пра міжнародны бан: «Там павінны марыць, каб мы з імі фехтавалі»

27 траўня, 12:15

Лейтэнант ВС РФ і двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў фехтаванні на шаблях Яна Ягоран выказалася пра міжнародны бан.

– Дапусцяць [да стартаў] – добра, не – значыць, трэба нешта іншае рабіць. У нас нямала спаборніцтваў. Усе алімпійскія чэмпіёнкі ў нашай краіне тут. Гэта не мы павінны імкнуцца туды патрапіць, яны павінны марыць, каб мы з імі фехтавалі.

Я займаюся сваёй любімай справай. А дзе выступаць – мне без розніцы. Я ўжо двухразовая алімпійская чэмпіёнка. У мяне прыярытэты – сям'я, дзіця, муж. А фехтаванне – атрымліваецца, фехтую, не будзе атрымлівацца, пайду, – сказала Ягоран.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

Пасля гэтага Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) адобрыла нейтральны статус 17 расійскім спартсменам, а таксама 12 спецыялістам.