Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Дачка беларускіх эмігрантаў Дубровіч у складзе зборнай ЗША ўзяла золата на АГ-2024 у фехтаванні на рапірах

2 жніўня 2024, 13:00

1 жніўня жаночая зборная ЗША перамагла зборную Італіі (45:39) у фінальным камандным паядынку Алімпіяды-2024 па фехтаванні на рапірах.

Раней стала вядома, што сярод чатырох фехтавальшчыц амерыканскай зборнай знаходзіцца дачка беларускіх эмігрантаў Жаклін Дубровіч.

Бацькі Дубровіч эмігравалі з тэрыторыі Савецкага Саюза ў ЗША напрыканцы 1980-х. Цяпер сям'я жыве ў Мэйплвудзе, штат Нью-Джэрсі.

У індывідуальным заліку Жаклін заняла 18-е месца.