Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Украіна заваявала золата Алімпіяды ў камандным фехтаванні на шаблі сярод жанчын

3 жніўня 2024, 22:04

Жаночая зборная Украіны заваявала золата Алімпіяды ў камандным фехтаванні на шаблі сярод жанчын.

Украіна перамагла Рэспубліку Карэю – 45:43.

У складзе ўкраінскай зборнай выступалі Вольга Харлан, Аліна Камашчук, Алена Кравацкая і Юлія Бакастава.

Для Харлан гэта другая алімпійская ўзнагарода Парыжа-2024 пасля бронзы ў індывідуальных спаборніцтвах.

Увогуле яна атрымала шосты алімпійскі медаль у кар'еры – гэта больш за ўсё сярод украінскіх спартсменаў.

Зборная Японіі адолела Францыю, і заняла трэцяе месца.

Алімпійскія гульні-2024

Парыж, Францыя

Шабля, камандны турнір

Жанчыны

1. Украіна

2. Рэспубліка Карэя

3. Японія