Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Расійскага алігарха Усманава выбралі прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі фехтавання

30 лістапада 2024, 15:05

Расіяніна Алішэра Усманава выбралі прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE), паведамляе прапагандысцкае выданне ТАСС.

Выбары старшыні арганізацыі прайшлі ў Ташкенце. Усманаў атрымаў 120 галасоў. Яго супернік прэзідэнт Шведскай федэрацыі фехтавання Ота Дракенберг – 26.

Раней Усманаў, расійскі алігарх узбекскага паходжання, сышоў з пасады прэзідэнта FIE у 2022 годзе пасля таго, як Еўрапейскі Саюз наклаў на яго санкцыі. Ён узначальваў Федэрацыю з 2008-га.