Усе навіны

На гульца зборнай Беларусі Хатылёва, які нібыта «глядзеў на пратэсты», заведзеная крымінальная справа

30 студзеня 2023, 21:17

На гульца зборнай Беларусі па хакеі на траве Дзяніса Хатылёва заведзеная крымінальная справа.

Сілавікі Лукашэнкі заявілі пра затрыманне Хатылёва 5 кастрычніка, гэта тлумачылі тым, што ў жніўні 2020-га ён «глядзеў на пратэсты» ў Беларусі. Далейшы лёс спартсмена заставаўся невядомым.

Даныя Хатылёва выявіліся ў раскладзе пасяджэнняў рэжымнага суда па Фрунзенскім раёне Мінска на 31 студзеня. Там пазначана, што Хатылёў абвінавачваецца па ч. 1 арт. 342 КК РБ, у якой апісваецца пакаранне за арганізацыю «групавых дзеянняў», непажаданых для рэжыма Лукашэнкі, альбо «актыўны ўдзел» у такіх дзеяннях.

Адзначым, Хатылёў не быў уключаны ў спісачны склад зборнай Беларусі на 2023 год.