Усе навіны

WADA заклікала CAS дыскваліфікаваць расіянку Валіеву на 4 гады за допінг і ануляваць яе вынікі на Алімпіядзе

14 лістапада 2022, 15:30

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) заклікала Спартыўны арбітражны суд (CAS) дыскваліфікаваць фігурыстку Камілу Валіеву на чатыры гады за ўжыванне допінгу.

Пра гэта гаворыцца ў заяве WADA, зарэгістраванай у CAS.

WADA чакае, што ўсе вынікі фігурысткі ад 25 снежня 2021 года будуць ануляваныя, у тым ліку вынікі на Алімпіядзе, чэмпіянатах Еўропы і Расіі.

У лютым 2022 года на Алімпіядзе ў Пекіне стала вядома, што Валіева здала станоўчы допінг-тэст на трыметазідзін. Проба была ўзятая ў снежні на чэмпіянаце Расіі. За гэты перыяд расіянка таксама паспела выступіць на чэмпіянаце Еўропы.

На Гульнях у Пекіне расейскія фігурысты выйгралі камандны алімпійскі турнір, але ўзнагароджанне так і не адбылося з-за пачатку расследавання.