Усе навіны

Латвійскі фігурыст Васільеў: «Не падтрымліваю вяртанне расіян на спаборніцтвы»

5 лютага 2023, 17:22

Латвійскі фігурыст Дзяніс Васільеў падзяліўся думкамі пра тое, ці варта дапускаць расейцаў да міжнародных спаборніцтваў.

«У мяне ёсць думкі на гэты конт. Ведаючы тое, што цяпер адбываецца ў свеце, успамінаючы выпадак з допінгам рускай фігурысткі Валіевай на Гульнях у Пекіне, мне цяжка сказаць: «Так, давайце выступаць разам».

Я не думаю, што ў нас ёсць адчуванне бяспекі, даверу, адчуванне, што ўсё было б добра і ўсё адпавядала б алімпійскім каштоўнасцям, калі б яны былі дапушчаныя да Алімпійскіх гульняў.

Павінен прайсці час, вайна павінна скончыцца, усе павінны перавесці дух і паглядзець на тое, што здарылася зразумець сітуацыю. І толькі тады мы зможам пачаць гаварыць пра гэта.