Усе навіны

Мінабароны Украіны: «Расія хоча адправіць сваіх спартсменаў на Алімпіяду, каб знішчыць яе рэпутацыю»

6 лютага 2023, 23:41

Міністэрства абароны Украіны заклікала не дапускаць расіян да Алімпійскіх гульняў.

«Украінскі фігурыст Дзмітрый Шарпар загінуў пад Бахмутам. Да вайны Дзмітрый удзельнічаў у Юнацкіх Алімпійскіх гульнях.

Расія пасылае свае войскі забіваць украінцаў. Яна хоча адправіць сваіх спартоўцаў на Алімпіяду, каб знішчыць яе рэпутацыю.

Мы павінны перашкодзіць ім рабіць і тое, і іншае», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.