Усе навіны

Украінская фігурыстка Сярова: «Сёння мой 16-ы дзень нараджэння – я год не бачыла свайго тату»

24 лютага 2023, 15:59

Украінская фігурыстка Віялета Сярова падзялілася думкамі пра гадавіну поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

«Сёння 24 лютага і я хачу вам сёе-тое сказаць. Роўна год таму ў маёй краіне пачалася вайна. Роўна год мінуў, як гінуць нашы людзі. Гэтая вайна забрала зашмат жыццяў, зашмат сем'яў… Яны ніколі не вернуцца.

Мільёны людзей зʼехалі ў іншыя краіны. Я ўжо год жыву не ў сваёй краіне. Я хачу паехаць дадому. Я ведаю, кожны ўкраінец жадае дадому.

Калі ласка, мір. Адкрыйце вочы і вушы. Спыніце ###### [даўбаную] Расію. Спыніце Пуціна.

Сёння 24 лютага, мой 16-ты дзень нараджэння. Я год не бачыла свайго бацьку. Дапамажыце мне. Дапамажыце украінцам. Дапамажыце Украіне.

Спыніце вайну. Слава Украіне», – сказала Сярова.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.