Усе навіны

У натуралізаванага расіяніна Дзясятава ў Беларусі запатрабавалі 25 тысяч долараў за адабрэнне пераходу ў ЗША, сабрана ўжо палова сумы

7 чэрвеня, 14:58
2

Натуралізаваны расіянін фігурыст Іван Дзясятаў аб'явіў пра збор 25 тысяч долараў на пераход у ЗША.

Як паведамляецца на краўдфандынгавай платформе GoFundMe, Беларускі саюз канькабежцаў гатовы адпусціць фігурыста ў амерыканскую зборную, калі ён пакрые расходы на сваю падрыхтоўку ў памеры 25 тысяч долараў.

Дзясятаў выступае ў танцах на лёдзе. У чэрвені мінулага года ён устаў у пару з амерыканкай Ізабэлай Флорэс, а цяпер трэніруецца ў ЗША. Да 2021-га фігурыст прадстаўляў Расію, а перад алімпійскім сезонам разам з Кацярынай Андрэевай перайшоў у беларускую зборную.

На дадзены момант Дзясятаў сабраў практычна палову сумы – 12,9 тысяч даляраў.

Нагадаем, што міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) адхіліў прадстаўнікоў Беларусі і Расіі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

28 сакавіка 2023-га МАК аб'явіў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.