Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны Пападакіс і Сізерон завяршылі кар'еру

3 снежня 2024, 20:54

Французскія фігурысты Габрыэла Пападакіс і Гіём Сізерон аб'явілі пра завяршэнне кар'еры.

«Мы не маглі марыць пра найлепшую кар'еру. Мы з вялікай падзякай вырашаем перавярнуць гэтую старонку. Вялікі дзякуй нашай публіцы за радасць, якую мы падзялілі на лёдзе. Мы захаваем выдатныя ўспаміны», – гаворыцца ў заяве фігурыстаў.

На рахунку 29-гадовай Пападакіс і 30-гадовага Сізерона золата Алімпіяды-2022 і срэбра Гульняў-2018 у танцах на лёдзе, 5 залатых і 1 сярэбраны медалі ЧС, а таксама 5 перамог на ЧЕ.

Яны не выступалі з сакавіка 2022 года.