Федэрацыя фігурнага катання ЗША пацвердзіла, што на борце самалёта, які разбіўся, знаходзіліся спартсмены
Федэрацыя фігурнага катання ЗША паведаміла, што на борце самалёта, які разбіўся, знаходзіліся фігурысты.
Самалёт рэйса 5342 American Airlines вылецеў з Уічыта і пацярпеў крушэнне недалёка ад Вашынгтона. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён сутыкнуўся з ваенным верталётам і ўпаў у раку Патамак. На борце знаходзіліся 64 чалавекі, з якіх не менш як 18 загінулі.
Раней ва Уічыта завяршыўся чэмпіянат ЗША па фігурным катанні.
«Федэрацыя фігурнага катання ЗША можа пацвердзіць, што некалькі чальцоў нашай супольнасці фігурнага катання, нажаль, былі на борце рэйса 5342 American Airlines.
Мы спустошаны гэтай жахлівай трагедыяй і перажываем разам з сем'ямі ахвяр. Мы працягнем сачыць за сітуацыяй і апублікуем дадатковую інфармацыю па меры яе паступлення», – гаворыцца ў заяве федэрацыі.