Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
2 кастрычніка 2024, 10:00Tribuna.com
Усе навіны

Пяскоў пацвердзіў, што на борце самалёта, які разбіўся ў ЗША, былі расійскія фігурысты

30 студзеня, 13:33

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў інфармацыю пра тое, што на борце самалёта, які разбіўся ў ЗША, былі расійскія фігурысты.

Яго словы прыводзіць прапагандысцкае выданне ТАСС.

«Мы, на жаль, бачым, што гэтыя сумныя даныя пацвярджаюцца. Там былі і іншыя нашы суграмадзяне. Дрэнныя навіны сёння з Вашынгтона», – сказаў Пяскоў.

Нагадаем, на борце рэйса 5342 American Airlines, які разбіўся недалёка ад Вашынгтона, знаходзіліся 64 чалавекі: 60 пасажыраў і чатыры члены экіпажа.

Ёсць інфармацыя, што там знаходзіліся чэмпіёны свету па фігурным катанні ў парах у складзе зборнай Расіі Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў, а таксама бронзавы прызёр чэмпіянату СССР па парным катанні Іна Валянская.