Усе навіны

🌵 Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара

27 студзеня 2023, 10:15
7

Tribuna.com працягвае працаваць, нягледзячы на блакіроўку і прызнанне некаторых з нашых каналаў распаўсюджвання інфармацыі экстрэмісцкімі. Мы застаемся найбуйнейшым спартыўным медыя ў Беларусі і дастаўляем кантэнт на сайт, у дадатку і групы ў сацыяльных сетках.

Цяпер мы аб'яўляем вакансію SMM-рэдактара для таго, каб яшчэ больш аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да нашых карыстальнікаў. Гатовы разгледзіць рэзюмэ тых, хто з'ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі.

Задачы:

– напаўненне груп Tribuna.com у сацыяльных сетках жывымі і яркімі пастамі (Facebook, Twitter, Vkontakte, Instagram, TikTok, YouTube);

– пошук і вытворчасць забаўляльнага мэдыякантэнту;

– вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;

– праца з кам'юніці Tribuna.com.

Ад вас:

– захапленне спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.com у прыватнасці;

– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Instagram, TikTok, YouTube, Twitter, Facebook, Vkontakte;

– жаданне развівацца ў SMM;

– уменне працаваць з простай графікай і відэа;

– безумоўна, граматныя руская і беларуская мовы;

– несумненна, добрае пачуццё гумару.

Для вас:

– магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;

– вялікае поле для эксперыментаў;

– гнуткі графік (толькі для лепшых);

– крэатыўны калектыў, новыя выдатныя задачы;

– аддаленая праца;

– сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст аб тым, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.

Паказаць яшчэ 7