Старшыня БТРК Эйсмант аб санкцых ЕС: «На Захадзе не хочуць, каб беларусы глядзелі еўрапейскі футбол? Яны будуць глядзець айчынны і расійскі футбол, будуць слухаць нашы гімны і глядзець на нашы сцягі»
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эсмант пракаментаваў санкцыі супраць кампаніі, дзякуючы якім некаторыя каналы сеткі згубяць замежны кантэнт, напрыклад, «Беларусь 5» не зможа паказваць некаторыя віды спорту.
Нагадаем, што БТРК трапіў у шосты пакет санкцый ЕС праз су-агрэсію Беларусі ў вайне Расіі супраць Украіны.
— Чым увядзенне санкцый пагражае вашай кампаніі і вашым гледачам?
— У выніку санкцый на тэлеканале «Беларусь-2», хутчэй за ўсё, не будзе амерыканскіх фільмаў. Таксама мы згубім частку спартыўнага вяшчання на «Беларусь-5». На Захадзе не хочуць, каб жыхары Беларусі глядзелі еўрапейскі футбол? Яны будуць глядзець айчынны і расійскі футбол, будуць слухаць нашы гімны і глядзець на нашы сцягі. Будуць бліжэй да сваёй краіны і нашых саюзнікаў.
Дарэчы, у пытанні санкцый не трэба блытаць палітыкаў з бізнесменамі. Апошнія хочуць нармальна жыць і працаваць, але яны страшна баяцца пакарання з боку палітычных эліт, – паведаміў Эйсмант.
