Усе навіны

Экс-футбалісты «Спартака» ў Z-форме згулялі ў падтрымку расійскай армii ў вайне з Украінай

1 лістапада 2022, 09:45

Былыя футбалісты «Спартака» падтрымалі расійскую армію, якая з 24 лютага працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Ягор Цітоў, Дзмітрый Хлястоў, Сяргей Юран, Аляксандр Шырко, Аляксандр Філімонаў, Андрэй Ціханаў і іншыя вядомыя гульцы, якія выступалі за «Спартак», правялі матч супраць служачых дывізіі імя Ф. Дзяржынскага з Падмаскоўя, якія прымалі ўдзел у вайне ва Украіне. Гульня завяршылася з лікам 9:9.

«Мы вельмі рады, што прыехалі сёння падтрымаць хлопцаў, правесці такі матч, які зладзілі губернатар Маскоўскай вобласці і кіраўніцтва гарнізона. Для нас гэта вялікі гонар. Калі гуляеш з такімі людзьмі, знаходзішся побач, адчуваеш асаблівыя пачуцці. З намі выйшаў нават Герой Расіі», – заявіў Ціханаў.

Адзначым, на форму каманд была нанесеная літара Z, якая стала сімвалам падтрымкі расійскіх акупацыйных войскаў ва Украіне.

Изображение: inbalashikha.ru

AXEL87
Егор Титов, Дмитрий Хлестов, Сергей Юран, Александр Ширко, Александр Филимонов, Андрей Тихонов хорошие ребята, но когда бог раздавал мозги они стояли в другой очереди...
Адказаць
10
sslazio87
На этом можно ставить на них крест.
Адказаць
8
Boris Gi
адказаў на каментарый карыстальніка sslazio87
На них уже поставлен Z
Адказаць
4
kosta444441
Вот сами бы и пи...ли (шли) на фронт, а то только ничейки катать.
Адказаць
6
Паказаць яшчэ