Усе навіны

Самы ўзроставы гулец у гісторыі ЧБ Янчэўскі: «Здзіўляе, чаму не выклікаюць у зборную Дзмітрыя Лісаковіча. Хто лепшы, чым ён?»

1 лістапада 2022, 18:45

Самы ўзроставы гулец у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі, 63-гадовы абаронца «Узды» (Д3) Аляксандр Янчэўскі падзяліўся меркаваннем пра братоў Лісаковічаў, якія выраслі ва Уздзе.

– Хто, на вашу думку, з трох братоў Лісаковічаў самы таленавіты?

– Самы тэхнічны, я лічу, гэта Дзмітрый, ён просіць мяч, ён можа трымаць мяч, ён проста малайчына! Віталь, які ў «Рубіне», - выбухны, запальны, хуткасны, ён можа і рвануць, і ты яго не дагоніш!

Руслан – гэта рабацяга, таксама тэхнічны, і ў барацьбе прыгажун. Яны ўсе вельмі таленавітыя, я не магу кагосьці вылучыць, яны ўсе розныя. Мая мара, каб яны ўсе ўтрох выйшлі ў складзе адной каманды.

Мяне здзіўляе, чаму не выклікаюць у зборную Дзмітрыя Лісаковіча. Хто там лепшы, чым Дзмітрый Лісаковіч? Уявіце, тры Лісаковіча адначасова гуляюць за зборную Беларусі – гэта і выдатны піяр, і гуляюць яны ўсе вельмі добра.

Таму я звяртаюся да Георгія Кандрацьева – выклічце адначасова траіх Лісаковічаў у зборную Беларусі, – сказаў Янчэўскі.