Усе навіны

Зборная Беларусі правядзе таварыскі матч з Аманам у лістападзе

2 лістапада 2022, 11:55

Як стала вядома «Трыбуне», зборная Беларусі правядзе таварыскі матч са зборнай Амана. Матч павінен прайсці 20 лістапада ў ААЭ.

Нагадаем, што раней з'явілася інфармацыя аб таварыскім матчы зборнай Беларусі з Сірыяй, які пройдзе 17 лістапада таксама ў ААЭ. АБФФ таварыскі матч не анансавала.