Усе навіны

Матч «Арсенала» і «Белшыны» паўтарыў рэкорд ЧБ па колькасці жоўтых картак за гульню

2 лістапада 2022, 15:03

30 кастрычніка ў матчы 28-га тура вышэйшай лігі паміж «Арсеналам» і «Белшынай» (0:0) арбітр сустрэчы Яўген Навумаў паказаў гульцам абедзвюх каманд 11 жоўтых картак.

Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд па колькасці папярэджанняў за матч. Раней толькі два суддзі паказвалі такую ж колькасць жоўтых картак: Дзяніс Шчарбакоў у матчы паміж «Дняпром» і «Славіяй» 30 чэрвеня 2013 года і Сяргей Гараюцін у матчы «Белшыны» і «Віцебску», які прайшоў 17 траўня 2020 года.