Арцём Чалядзінскі: «Памылкі, якія футбалісты менскага «Дынама» дапусцілі, я, напэўна, не пралічыў»
Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Арцём Чалядзінскі пракаментаваў паражэнне ад «Энергетыка-БДУ» (1:4) у перанесеным матчы 15-га тура вышэйшай лігі.
– Вядома, цяжка пасля такога выніку даваць нейкі каментарый. Калі коратка, у любым выпадку адказнасць ляжыць на трэнеры. Памылкі, якія футбалісты дапусцілі сёння ў гульні, я, мусіць, не пралячыў.
Калі браць па гульні, цяжка сказаць… Умовы аднолькавыя, але ведаючы, што «Энергетык» гуляе ў сілавы футбол, прэсінгуе… У нас футбол быў крыху іншы, і поле не дазваляла нам здзяйсняць тыя дзеянні, якія мы хацелі.
Што да прапушчаных галоў, гэта для мяне як для трэнера пакуль не зразумела. Як можна прапускаць на стандартах, аб якіх мы казалі. І астатнія моманты. Не ведаю, з чым звязана. Заўтра будзем разбірацца.
– Вы сказалі пра памылкі. Выбар новай схемы з Калініным на месцы апорніка – адна з іх?
– Не, гэта не памылка. Улад згуляў годна. У нас проста Міша Казлоў атрымаў траўму, выбар футбалістаў на гэтую пазіцыю быў абмежаваны, – сказаў спецыяліст.