Міліч Чурчыч: «Пры ліку 2:0 з брэсцкім «Дынама» ў «Шахцёра» ўзнікла недаацэнка»
Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера салігорскага «Шахцёра» Міліч Чурчыч пракаментаваў перамогу над брэсцкім «Дынама» (2:0) у матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі.
– Першы тайм – гэта наша праца. Задаволены ім. Паказвалі добры прэсінг. Забілі два галы. Былі яшчэ моманты. А ў саперніка не было ніводнага ўдару па нашых варотах.
У другім тайме, магчыма, асобныя футбалісты былі стомленыя. Паслабіліся, узнікла недаацэнка пасля 2:0. Я незадаволены, што каля нашай брамы ўзнік момант.
Пасля замен сталі дзейнічаць добра, ізноў прэсінгаваць. Былі два-тры моманты, у якіх не ўяўляю, як мы маглі не забіць.
Верагодна, страта канцэнтрацыі. У футболе вельмі важная дысцыпліна. Мы зрабілі толькі адзін крок наперад. Яшчэ адзін сур'ёзны – праз чатыры дні. Трэба падрыхтавацца да гульні са «Слуцкам», – сказаў ён.