Усе навіны

Рыка Льюіс – самы малады гулец Лігі чэмпіёнаў, які ўпершыню трапіў у стартавы склад і адразу забіў гол

3 лістапада 2022, 09:25

У 6-м туры Лігі чэмпіёнаў «Манчэстэр Сіці» перамог «Севілью» (3:1).

Адзін з галоў каманды Пепа Гвардыёлы на рахунку Рыка Льюіса, які ўпершыню трапіў у стартавы склад у турніры.

Ён стаў самым маладым гульцом ЛЧ (17 гадоў і 346 дзён), які адзначыўся мячом у сваім дэбютным з“яўленні ў старце, пабіўшы тым самым рэкорд Карыма Бензема (17 гадоў і 352 дні), які ў 2005 годзе забіў «Русенборгу» за «Ліён».