Усе навіны

«Шахцёр» гарантаваў сабе медалі чэмпіянату Беларусі

3 лістапада 2022, 16:36

«Шахцёр» за два туры да фінішу вышэйшай лігі-2022 гарантаваў сабе медалі. У каманды 59 балаў, яна лідзіруе ў табліцы.

Пры гэтым «Шахцёр» не зможа апусціцца ніжэй за трэцюю пазіцыю. У «Энергетыка-БДУ» 57 балаў, у БАТЭ і мінскага «Дынама» па 53.

У 29-м туры «Шахцёр» згуляе супраць «Слуцка», «студэнты» сустрэнуцца з «Гомелем», мінскае «Дынама» - з «Нёманам», а БАТЭ прыме «Мінск».

Матчы пройдуць у нядзелю, 6 лістапада.