Усе навіны

Лапетэгі – новы галоўны трэнер «Вулверхэмптана»

5 лістапада 2022, 12:35

«Вулверхэмптан» абвясціў пра прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера іспанца Хулена Лапетэгі.

Пра тэрмін кантракту 56-гадовага спецыяліста не паведамляецца, аднак адзначаецца, што выконваць свае абавязкі Лапетэгі пачне з 14 лістапада, калі разам са сваім штабам атрымае дазвол на працу.

Паведамлялася, што для іспанца быў падрыхтаваны кантракт да 2024 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон.

5 кастрычніка Лапетэгі быў звольнены з «Севіллі» пасля паразы ад дортмундскай «Барусіі» ў ЛЧ (1:4). За некалькі дзён да гэтага «Вулверхэмптан» звольніў галоўнага трэнера Бруну Лажэ.

Клуб займае перадапошняе месца ў турнірнай табліцы АПЛ.