Усе навіны

Лiчка пра Капленку: «Кірыл падобны да Кісляка – вельмі разумны, ведае, калі мяч патрымаць»

5 лістапада 2022, 20:31

Галоўны трэнер «Арэнбурга» Марцэл Лічка падзяліўся меркаваннем пра футбаліста каманды Кірылу Капленку, які выкліканы ў зборную Беларусі.

– Вельмі рады за яго. Ён добры гулец. Кірыл выступаў за «маладзёжку» Расіі, але выступ за нацыянальную каманду Беларусі – гэта вельмі добра. Ён класны і спакойны гулец, умее разгортваць гульню. Ён вельмі цікавы гулец. Капленка падобны на Кісляка – вельмі разумны, ведае, калі мяч патрымаць, а калі хутчэй аддаць перадачу, – лічыць ён.

Раней спецыяліст адзначаў, што «Капленка як мінімум на галаву вышэй за тых, хто гуляе на яго пазіцыі ў Беларусі, нават Кісляка».

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android iOS