Міліч Чурчыч: «Незадаволены, як «Шахцёр» выглядаў у матчы са «Слуцкам». Можа, нехта расслабіўся»
Галоўны трэнер «Шахцёра» Міліч Чурчыч пракаментаваў перамогу сваёй каманды над «Слуцкам» (1:0).
– У канцы сезона ўсе гульні цяжкія, кожная выклікае шмат эмоцый. Рыхтаваліся да «Слуцка». Гэта сур'ёзны супернік, таму што ведалі, што гэта дэрбі - два гарады знаходзяцца побач. Рыхтаваліся, але я незадаволены, як мы выглядалі ў матчы. Магчыма, былі крыху стомленыя, можа, нехта расслабіўся, думаючы, што будзе лёгка. Але ў жыцці ніколі не будзе лёгка, бо кожны рыхтуецца да матчу з чэмпіёнам. Я проста магу падзякаваць сваім футбалістам, за тое, што яны аддаюць максімум, што важна, даюць добрую энергію, атмасферу, паказваюць добрае стаўленне да справы. Найважнейшае, што мы выйгралі, і нам застаўся яшчэ адзін крок. Будзем рыхтавацца да наступнага саперніка. Яшчэ нічога не зроблена. Без эйфарыі і паслабленні, таму што нам засталася яшчэ адна гульня, трэба працаваць прафесійна да канца, а потым паглядзім, што будзе далей.
– Не расчараваныя, што «Шахцёр» сёння не адсвяткаваў чэмпіёнства?
– Калі сур'ёзна, я не асабліва гляджу на табліцу. Бо хачу, каб каманда гуляла ў добры футбол. Таму я крыху незадаволены. Мы рыхтаваліся па-іншаму, але атрымалася, што валоданне мячом было не такім, як мы хацелі. Але і сапернік добра гуляў. А мы, напэўна, былі крыху стомленыя і патрацілі шмат эмоцый, таму рабілі шмат памылак у перадачах. Затое цікава будзе да канца, што важна для балельшчыкаў.
– З першых хвілін у вас выйшлі дзевяць футбалістаў, якія ў сераду гулялі ў стартавым складзе з брэсцкім «Дынама». Вы не баяліся, што ім сёння будзе цяжка фізічна?
– Мы ўвесь час змяняем гульцоў, імкнемся праводзіць міні-ратацыю, каб у кожным матчы ў нас было два-тры свежых гульца. Кожны футбаліст у нашай камандзе стараецца і працуе добра. Але, можа, і я памыліўся. Галоўнае, што мы перамаглі і зараз будзем рыхтавацца да «Белшыны» – каманды, якая таксама паказвае добры футбол. Важна, каб і мы перад сваімі заўзятарамі згулялі добра.
– Вы выпусцілі з першых хвілін Карпіцкага. Ён у апошніх матчах выглядае лепш, чым Чарняк?
– Чарняк у сярэдзіне сезона гуляў вельмі добра. Ён быў найлепшым у нашай камандзе. Магчыма, зараз ён крыху наеўся, таму мы праводзім ратацыю Чарняк – Карпіцкі. Паглядзім, хто з іх выйдзе ў наступным матчы, бо Ілля добра гуляў, калі выйшаў на замену. Яны абодва маладыя футбалісты і павінны прыбаўляць, старацца на кожнай трэніроўцы станавіцца лепшым і лепшым. І яны добра працуюць – і Чарняк, і Карпіцкі, і Гружэўскі, і іншыя маладыя дзецюкі, якім патрэбны час.
– Хаця «Шахцёр» выйграваў, вы ў перапынку зрабілі падвойную замену. Атрымліваецца, вы і першым таймам былі не вельмі задаволены?
– Калі сапраўды, то я быў незадаволены чатырма-пяццю футбалістамі. Адчуваў, што нам патрэбны свежыя гульцы, таму што і поле было цяжкім і сапернік сур'ёзны. Таму нам патрабаваліся хуткія тэхнічныя футбалісты. Чарняк добры з мячом, і мы разлічвалі, што ён будзе добра рухацца паміж лініямі. Ахмедзі – вопытны футбаліст, які таксама добра рухаецца і ў абароне, і ў атацы. Але Дыванавіч і Карпіцкі добра працавалі.
– У канцы матчу вы памянялі Скавыша на Юзэпчука. Гэта была рэакцыя на тое, што «Слуцк» асвяжыў свой левы фланг?
– Так. Мы і чакалі, што ў другім тайме ў «Слуцка» там з'явіцца хуткі гулец. Таму я хацеў, каб Юзэпчук дапамагаў Шаўчэнку. Яны зрабілі добра сваю працу, і на тым фланзе не было шмат праблем, – сказаў Чурчыч.