Усе навіны

Шкурын забіў два мячы за «Макабі» Петах-Тыква. На рахунку беларуса 7 галоў і асіст у 10 матчах за ізраільскі клуб

7 лістапада 2022, 21:45

Беларускі нападаючы Ілля Шкурын забіў два мячы за «Макабі» Петах-Тыква ў матчы другога дывізіёна чэмпіянату Ізраіля.

Форвард адзначыўся галамі на 47-й і 65-й хвілінах сустрэчы супраць «Бней Іегуды» (2:1).

Зараз на рахунку 23-гадовага форварда сем забітых мячоў і адна галявая перадача ў дзесяці матчах за «Макабі».

Каманда Шкурына ідзе на першым месцы ў табліцы, маючы 29 ачкоў пасля 12 матчаў.

Спадар Васіль
Малайчына хлопец.Усёй краінай заўзеем за цябе
Адказаць
10
Василь Вуйт
Добра,хлопча!
Адказаць
6
tigra
Шкурин - машина! Едет и разъебывает!
Адказаць
4
Паказаць яшчэ