Усе навіны

Хадасевіч пра 2:0 мінскага «Дынама» з «Нёманам»: «Не было змоваў вакол «бела-блакітных», можа, з хібамі, але не з разраду «забойства» што б там ні было»

8 лістапада 2022, 10:36

Журналіст Мікалай Хадасевіч пракаментаваў словы галоўнага трэнера «Нёмана» Ігара Кавалевіча, які пасля матчу з мінскім «Дынама» (0:2) раскрытыкаваў судзейства, сказаўшы, што «калі трэба было запісаць мінскаму «Дынама» тры ачкі, то няхай бы [зрабілі гэта] да гульні».

«Мінскае «Дынама» гуляе з «Нёманам» і перамагае 2:0. Я не глядзеў поўнасцю матч, толькі фрагменты і чытаў, зразумела, каментары, як першую рэакцыю.

Па выдаленні Жімо, якое здарылася ў складзе «Нёмана», хочацца сказаць толькі адно: хлопча, ну калі ў цябе ёсць жоўтая картка, дык навошта ты там спрачаешся на краі поля? А калі ўжо ты спрачаешся, дык жоўтая картка. Што ж ты тады дапамагаеш [суперніку]?

Па пенальці нічога не магу сказаць, таму што не дагледзіш.

Але, нават калі нейкі душок ёсць тут, нават калі «Дынама» з бронзай павінна быць, а не БАТЭ, усё роўна хочацца сказаць [«дзякуй»] судзейскаму корпусу за гэты год. Таму што адкрытых ляпаў і памылак не было.

У дадзеным выпадку не было ніякіх змоваў вакол мінскага «Дынама», прыязджаем мы на фініш, можа быць, з такімі дробнымі хібамі, але гэта таксама не з разраду «забойства» у што б там ні стала. Я і раней быў абыякавы да судзейскіх спрэчак і зараз застаюся», – сказаў Хадасевіч.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS